Самы любімы беларускі паэт — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту”  Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.

Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае пакаленне “Узвышша”, аўтар першых верлібраў і трыялетаў, “Пагоні” і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, а таксама перакладчык Верлена і Гарацыя.

Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Багдановіча, чытаюць шмат добрай паэзіі і задаюцца пытаннем, чаму паэт хацеў навучыць нас, а Поль Верлен — французскіх дзяцей.

Слухаць падкаст можна таксама на іншых пляцоўках: Spotify, Apple Podcasts, Яндэкс.

Гэта пятая частка цыклу падкастаў “Спіс на лета”. Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап