Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант.
“Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў Беларусі, дадрукоўвалі і паспяхова распрадалі ўсе наклады. А сёлета ўжо ў Польшчы выпусцілі чацвёртую частку. І цяпер, пачуўшы ўсе вашы просьбы, якіх было сапраўды неверагодна шмат, мы запусцілі ў друк дадатковы наклад трох першых частак”, — тлумачаць рашэнне ў выдавецтве.
Кнігі з’явяцца ў продажы ўжо з 20-га жніўня, а пакуль вы можаце аформіць папярэдні заказ на камплект з 4-х кніг па зніжанай цане.