У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]
Month: красавік, 2024
У Канах прапануюць зняць кіно паводле рамана Філіпенкі
Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! (“Здымай кнігу!”) Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадусараў — у рамках спецыяльных сустрэчаў ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць. Сёлета ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман “Цкаванне” (Die Jagd, надрукаваны ў выдавецтве Diogenes) Сашы Філіпенкі, піша Actualitté. […]
Закрылі два дзяржаўныя выдавецтвы
Паводле інфармацыі Рады культуры яшчэ ў сакавіку былі ліквідаваныя два дзяржаўныя выдавецтвы — “Вышэйшая школа” і “Народная асвета”. Як адзначаецца ў аглядзе, піша “Люстэрка”, выдавецтвы абвясцілі пра спыненне сваёй працы ў сацыяльных сетках. 27 сакавіка на старонцы выдавецтва “Народная асвета” ў фэйсбуку з’явілася інфармацыя, што з 1 красавіка яно спыняе […]
Вызначылі прэтэндэнтаў на званне найлепшай вокладкі
Журы прэміі Анемпадыстава за 2022 год абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – вылучыць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. На прэмію намінаваныя 14 вокладак, з якіх журы абрала 8 фіналістаў. 2. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае» 3. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды» 4. Яна Галушкіна, VEHA – […]
Выйшаў поўны пераклад менскага рамана Кульбака
Выдавецтва Vesna выпусціла раман “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака, які анасавалі ў сакавіку. Пераклад з ідыш на беларускую здзейсніў Сяргей Шупа. Плануюцца прэзентацыі ў некалькі гарадах, а пакуль выдаўцы запрашаюць замаўляць кнігі наўпрост: vesnav@seznam.cz. “Нарэшце адбылася падзея, якую мы набліжалі бяз малага два гады. Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе”, […]
Хадановіч расказаў, як паэзія перажыла Халакост (відэа)
Паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім Youtube-канале расказвае пра найлепшых нямецкамоўных яўрэйскіх паэтак і паэтаў, якія выжылі падчас Халакосту і паказалі, як гэта пісаць на мове свайго ворага, калі гэта і твая родная мова. З відэалекцыі можна дазнацца: Героі (найперш гераіні) выпуску апыналіся ў сітуацыі […]
“Кнігаўка” вязе беларускія кнігі ў Беласток на кірмаш
19–21 красавіка кнігарня “Кнігаўка”, якая нядаўна пераадчынілася ў Варшаве, едзе на кніжны кірмаш у Беласток са сваім поўным асартыментам, а таксама з кнігамі выдавецтваў-партнёраў. Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На памежжы” пройдзе ў Беластоку ў 11-ы раз. На сумесным стэндзе кнігарні і “Камуніката” наведнікі кірмаша знойдуць выданні фонда Kamunikat, выдавецтва […]
Новая аўдыякніга па творы Караткевіча пра паўстанцаў
Каманда праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію твору Уладзіміра Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. “Паром на бурнай рацэ” пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга і апавядае пра падзеі, якія адбыліся пасля паразы асноўных сілаў інсургентаў. У канцы лета 1863 […]
Пачаўся новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу
Арганізатары абвяшчаюць прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове. У гэтым годзе маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Паэтычная прэмія была заснавана ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі слоўваў […]
Навукова-папулярная кніга пра беларускую мову — перадзаказ
Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу “Як гавораць беларусы”, прысвечаную беларускай мове. Аўтар кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, які займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, удзельнічаў у розных журналісцкіх праектах, у тым ліку ў дакументальным фільме — “Гаворкі Беларусі“. У кнізе, як піша Onlíner, даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай […]