Выйшаў поўны пераклад менскага рамана Кульбака

Выдавецтва Vesna выпусціла раман “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака, які анасавалі ў сакавіку. Пераклад з ідыш на беларускую здзейсніў Сяргей Шупа. Плануюцца прэзентацыі ў некалькі гарадах, а пакуль выдаўцы запрашаюць замаўляць кнігі наўпрост: vesnav@seznam.cz.

“Нарэшце адбылася падзея, якую мы набліжалі бяз малага два гады. Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе”, — дзеляцца навіной у выдавецтве і дзякуюць за прафесійную заўзятасць і адданасць справе рэдактарцы Asia Fruman, а таксама ананімнаму аўтару вокладкі ды сталаму першаму чытачу пісьменніку Альгерду Бахарэвічу за грунтоўны водгук.

Таксама рыхтуецца прэзэнтацыя выдання ў Празе, а ў траўні кнігу можна будзе купіць на адмысловых імпрэзах ва Уроцлаве, Празе, Вільні і Таліне (даты будуць пазней), а пасля — у варшаўскай “Кнігаўцы”.