У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці.
Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. Уступны артыкул напісала літаратуразнаўца Вольга Нікіфарава.
Кнігу, “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля”, якую выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”, можна купіць у сетцы кнігарняў “Белкніга”, у “Акадэмкнізе”, у “Кніжнай Шафе” і інш.
Загалоўнае фота: крыніца