Month: студзень, 2024

Попел, які грукаецца ў сэрца

Пра альбом пахаванняў беларусаў у свеце “Кніга могілак”, які толькі што выйшаў у выдавецтве фонда “Камунікат”, піша крытык Вера Бейка. Часам натхненне і захапленне прыходзяць да чытача з тых старонак, ад якіх не чакаеш ані першага, ані другога. Прыкладам, ці абацяе нам нешта такое тэкст пра могілкі і пахаванні? Далібог, […]

Галоўны раман Бахарэвіча выйшаў па-нямецку

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, які аўтар лічыць сваім галоўным раманам, выйшаў у нямецкім выдавецтве Voland&Quist. Пераклаў кнігу з беларускай мовы на нямецкую Томас Вайлер (назва гучыць як “Europas Hunde”), у даробку якога ўжо багата перакладзеных твораў беларускай літаратуры. “Мы чакалі яе тры гады — і вось яна прыехала з […]

Паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Вільні 16-18 лютага (+праграма)

XІII міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 16-18 лютага ў Вільні. У маштабнай праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў Прэміі Цёткі, гутаркі з […]

Чаму Алеся Адамовіча не ведаюць і што з гэтым рабіць — інтэрв’ю

26 студзеня — 30 гадавіна з дня смерці Алеся Адамовіча. З гэтай нагоды ініцыятыва “Прыпынак Адамовіча” запусціла кампанію па зборы ўспамінаў пра самога пісьменніка і пра тое, як ягоныя творы паўплывалі на жыццё людзей. Пра тое, кім ёсць для беларусаў Алесь Адамовіч і чаму паўстала такая ініцыятыва, радыё Ўнэт паразмаўляла […]

Вершы ўнікальнай паэткі 20 ст. па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансуе на 17 лютага выхад выбраных вершаў нямецкамоўнай паэткі, габрэйкі Машы Калека (Mascha Kaléko) у перакладах Ігара Крэбса. Выданне будзе на дзвюх мовах: побач нямецкімі арыгіналамі — пераклады на беларускую мову.  У сярэдзіе 20 стагоддзя паэтычны голас Машы Калека быў адным з найгучнейшых нямецкіх антываенных і антыфашысцкіх […]

Выходзіць кніга пра жыццё ў Арктыцы ў час зменаў клімату

Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад перакладной навінкі — нарвежскі нон-фікшн Лінэ Нагель Ільвісокер “Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене”. Кнігу на беларускую мову пераклала Алена Казлова. Беларускі пераклад нон-фікшну, які чытаецца як захапляльны дэтэктыў, мае з’явіцца раней за многія іншыя пераклады на еўрапейскія мовы. З анатацыі: Нарвежская […]

Макс Шчур гутарыць з паэтам Феліксам Аксёнцавым — відэа

Пісьменнік Макс Шчур пагутарыў з паэтам, аўтарам тэкстаў гуртоў ULIS і Krama Феліксам Аксёнцавым, які 25 студзеня адзначыў 60-гадовы юбілей. Фелікс Аксёнцаў расказвае пра тое, як трапіў у музычную і мастацкую тусоўку ў 80-я, пра свой шлях да эміграцыі ў Канаду ў 1996 годзе і пра тое, як ужо ў […]

Выйшаў 43 выпуск альманаху “Запісы БІНіМ”

Пабачыў свет новы, 43-ці, выпуск альманаху “Запісы БІНіМ”. Беларускі інстытут навукі і мастацтва дзякуе за дапамогу ў выданні фонду “Камунікат”. Наталля Гардзіенка падрабязна расказвае, што чакае чытача ў больш чым 700-старонкавым выпуску. Альманах пачынаецца рубрыкай In memoriam, дзе зьмешчаныя кароткая біяграфія нядаўна памерлага старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва др […]

Шупа пераклаў знакавы літоўскі раман Кунчынаса

У беларускім выдавецтве з пражскай прапіскай Vesna неўзабаве выйдзе з друку знакаміты літоўскі раман у перакладзе Сяргея Шупы — гэта “Туўла” Юргіса Кунчынаса (1947-2002). Першая прэзэнтацыя перакладу мае адбыцца ў Вільні на фоне Віленскага кніжнага кірмашу, які пройдзе 22-25 лютага. “…Вільня ў позьнесавецкія часы. Зарэчча і Стары горад, могілкі і […]

Свежы нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У першым нумары 2024 году выданне, як звычайна, друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. У нумары: ЭСЭ: роздум Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА «У пошуках радасці…»ЮБІЛЕІ: артыкулы Алы ПЕТРУШКЕВІЧ «Песні выгнання Тодара ЛЕБЯДЫ» і Ціхана ЧАРНЯКЕВІЧА «Талент і мужнасць крытыка» […]