30 верасня ў Навагрудку прайшло свята музыкі і паэзі “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча. У скверы, побач з дубам пасаджаным дваццаць пяць гадоў таму ў гонар паэта, з’явіўся новы арт-аб’ект.
Гэта разгорнутая кніга створаная на Наваградскім заводзе металавырабаў. На адной старонцы выразаны партрэт самога Міцкевіча, а на другой – тыя самыя радкі з паэмы “Бульба”, якія далі назву традыцыйнаму святу.
Далей культурная праграма чакала гасцей свята ў Доме-музеі Адама Міцкевіча, расказвае газета “Новае жыццё”.
Галоўнае фота novtour.by.