Выдавецтва Gutenberg падзялілася навіной пра выхад новай дзіцячай кнігі, прычым у зручным для дзяцей кардонным варыянце. Праз месяц кнігай стане зборнік вершаў Андрэя Скурко “Хто жыве ў гаражы. Вершы пра машынкі”, праілюстраваны мастачкай Вольгай Кузьміч.
У сацыяльных сетках выдаўцы падзяліліся і некалькімі ілюстрацыямі з новай кнігі, а таксама ўражаннямі ад працы: ““Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі” — гэта будзе зорка сезону! Па-першае, новыя вершы Андрэя Скурко — пра транспарт і яго выпрабаванні (усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя). Зноў па-першае — малюнкі Волі, цалкам на той жа хвалі (бачна, што мае ў камандзе эксперта па машынках. А можа, нават двух). І нарэшце, неспадзяванка: гэтая кніжка будзе кардоннай! Так, вялікая і прыгожая кардонная кніжка пра машынкі!”.