У Вільні прэзентуюць кнігу Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода». Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў самым сэрцы горада. Будуць чытаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк і разгадваць загадкі беларускай гісторыі.
Ноавя кніга пісьменніка аб’яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі, легендамі і таямніцамі гісторыі Полацка.
На прэзентацыі можна будзе набыць «Тастамент Рагвалода» і атрымаць аўтограф.
Адрас: Вільня, Šv. Ignoto g. 5. Пачатак а 18.00.