12 жніўня а 19:00 на сцэне TR Warszawa пройдзе прэм’ерны паказ спектакля «Плошча Перамогі» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча ў рамках тэатральнага фэстывалю INEX FEST Inexkult.
Ролі выконваюць: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосьцік, Сяргей Чуб, Аляксандр Казела, Пётр Непагода.
Рэжысёр спектакля — Аляксандр Гарцуеў, які паставіў больш за 30 спектакляў у тэатрах Беларусі, сярод якіх «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (2005), «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча (2005), «Прымакі» Я. Купалы (2006), «Хам» Э. Ажэшкі (2009), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (2010), «Не мой» А. Адамовіча, «Людзі на балоце» І. Мележа (2012). Працаваў у Купалаўскім тэатры, у 2012-2021 гг. — мастацкі кіраўнік Рэспубліканскга тэатра беларускай драматургіі. З 2021 г. жыве ў Польшчы.
Кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” выйшла на паперы ўвесну 2023 году ў выдавецтве “Вясна”. Vesna Books / Выдавецтва Вясна.
На фота: рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, zviazda.by