Tag: Васіль Быкаў

Дубавец у “Літаратурных зацемках” чытае альманах “Апостраф” — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, “чыстая паэзія” Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя. Выпуск […]

Тры аповесці Быкава выйшлі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць спадчыну класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэтым разам пад адной цвёрдай вокладкай чытачы знойдуць тры аповесц — “У тумане”, “Аблаву” і “Сцюжу”. “Чалавек сярод людзей — чалавек супраць людзей — чалавек без людзей. Такія жыццёвыя этапы наканавана прайсці героям прапанаваных аповесцяў. І кожны з іх урэшце […]

Перавыдалі адразу тры творы Васіля Быкава

Выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі ў мяккіх вокладках адразу тры творы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада” ўжо даступныя ў беларускіх кнігарнях і на маркетплэйсах. Тэксты дапоўнены зноскамі і каментарамі. Гэтыя навінкі напрыклад, можна набыць праз сайт Oz.by. Творы Васіля Быкава не толькі […]

У Франкфурце з’явіцца мемарыяльная шыльда Васілю Быкаву

Гарадская рада Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта Васіля Быкава. Навіной падзялілася арганізацыя беларусаў у Германіі RAZAM e.V. Шыльда мусіць паўстаць у парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік у Франкфурце ў 2001 і 2002 гадах, паведамляе Reform. Перад галасаваннем, якое адбылося на […]

У музеі-дачы Быкава правядуць куратарскія экскурсіі

14-га і 28-га верасня ў 14 гадзін у Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах спецыяльна для ўсіх наведнікаў правядуць адмысловыя куратарскія экскурсіі. Верасень — апошні месяц сезону, з кастрычніка музей-дача закрываецца да вясны. Экскурсіі правядзе куратарка музея Ірына Князева. Што чакае наведнікаў: – змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае […]

“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка

19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]

Яшчэ тры аповесці Быкава перавыдалі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Праклятая вышыня” і “Дажыць да світання”. Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага – […]

Тры аповесці Быкава выдалі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці сусветнавядомага пісьменніка Васіля Быкава. Аповесці “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”, што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героі твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў […]

У тэатры лялек пакажуць спектакль паводле Быкава

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Першыя паказы чакаюцца ў дваццатых чыслах чэрвеня. “Нарэшце дзелімся з вамі доўгачаканай навіной! — паведамляюць у сацсетках тэатра. — У нашай афішы з’явіцца новы спектакль “ХУТАР”, які стане вобразным […]

“Доўгая дарога дадому” — Хадановіч прачытае цыкл лекцый пра літаратуру

6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”. Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву. Цыкл лекцый, адрасаваных як беларусам, якія сёння жывуць ва Уроцлаве (і не толькі), так і палякам, якім практычна невядомая культура найбліжэйшых суседзяў. […]