Выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі ў мяккіх вокладках адразу тры творы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
Аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада” ўжо даступныя ў беларускіх кнігарнях і на маркетплэйсах. Тэксты дапоўнены зноскамі і каментарамі. Гэтыя навінкі напрыклад, можна набыць праз сайт Oz.by.
Творы Васіля Быкава не толькі поўняцца глыбокімі развагамі пра жыццё, людзей і дачыненні, але ў іх па-майстэрску адлюстраваны перажыванні і ўнутраныя канфлікты чалавека, які трапіў у надзвычайныя абставіны.



У траўні “Папуры” выдала “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя” Васіля Быкава пад адной вокладкай.
Загалоўнае фота narbel.bsu.by