На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра “Вясна” выйшаў новы выпуск праекта “Прававыя летапісы”, прысвечаны Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу — двум пісьменнікам, для якіх асабісты досвед вайны стаў адной з галоўных тэм творчасці, піша Інстытут публічнай гісторыі.
У выпуску расказваецца, як Алесь Адамовіч адмовіўся ўдзельнічаць у публічным асуджэнні рэпрэсаваных літаратараў, выступаў за раскрыццё праўды пра Чарнобыль і сутыкаўся з ціскам з боку сістэмы.
Асобная ўвага нададзена постаці Васіля Быкава: яго барацьбе за праўдзівы вобраз вайны ў літаратуры, канфліктам з цэнзурай, пераследу пасля выступу на з’ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе і ўдзелу ў грамадскім руху канца 1980-х.
Таксама ў відэа закранаецца роля Быкава ў падтрымцы розгаласу вакол тэмы Курапатаў і апавядаецца пра тое, як літаратура ў познім СССР станавілася формай грамадзянскага і культурнага супраціву.






