Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — “Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў”. Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука, сапраўднага пачынальніка, які закладаў новыя формы і падыходы ў […]
Tag: Вацлаў Ластоўскі
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”, які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і […]
Правілы жыцця ад Вацлава Ластоўскага
Нядаўна “Выбраныя творы” Вацлава Ластоўскага (1997 год), выдадзеныя “Беларускім кнігазборам”, былі прызнаныя судом “экстрэмісцкімі матэрыяламі” па заяве мінскай пракуратуры. Пра што пісаў Вацлаў Ластоўскі? Чым цікавіўся і якія ідэі прасоўваў? Bellit.info зрабілі падборку з дзесяці цытат беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка, гісторыка і літаратуразнаўцы. ***Калi ходам развiцця культуры чалавек даходзiць да […]
Творы Ластоўскага і Петрашкевіча сталі “экстрэмісцкімі”
Згодна з заявай пракуратуры горада Мінска кнігі “Выбраныя творы” Вацлава Ластоўскага (1997 год выпуску) і “Выбраныя творы” Алеся Петрашкевіча (2017 год выпуску) былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Абедзве кнігі выходзілі ў рамках выдавецкага праекта «Беларускі кнігазбор». ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ (1883 — 1938) — рэпрэсаваны беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, […]
Новае выдавецтва аўдыякніг Litaralna агучыла Абдзіраловіча і Ластоўскага
Распачала дзейнайсць новая выдавецкая ініцыятыва па выпуску аўдыякніг — LITARALNA. Лідарам і ідэйным натхняльнікам праекту ёсць Уладзімір Пугач, беларускі музыка, які шмат гадоў прысвяціў беларускай музыцы і культуры наогул. Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna — каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай — захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай […]
Skaryna Press прэзентуе кнігу мовазнаўчых прац Ластоўскага
Да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 году) лонданскае выдавецтва “Скарына” падрыхтавала зборнік “Мовазнаўчыя працы” выбітнага навукоўца, літаратара і дзяржаўнага дзеяча. Кніга выйдзе ў другой палове лістапада. Кнігу ўклаў палітолаг і сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня), а пасляслоўе напісала прафесарка Ніна Баршчэўская (Варшава). Мовазнаўчая спадчына Вацлава Ластоўскага ўвасабляе багаты, разнастайны і […]
У Лондане пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Вацлаву Ластоўскаму
Цэнтар Чэслава Мілаша ўнівэрсітэту Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) разам з партнёрамі 10-11 лістапада праводзіць у Лондане міжнародную канфэрэнцыю ”Новым імкненням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 1920-30-х гадоў”. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, […]