Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях — навінка

У праскім выдавецтве Vesna Books выйшла новая кніга Сяргея Абламейкі “Горная краіна”, напісаная ў жанры Composite Novel (раман у апавяданнях).

“Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказання і гратэску”, — тлумачыць сам аўтар і дзякуе выдаўчыні Весене Вашко, рэдактару Сяргею Шупу і жонцы Вользе за афармленне вокладкі.

Прэзэнтацыя “Горнай краіны” адбудзеццаі 31 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, трэцяя частка якога пройдзе ў Празе.