У выдавецтве “Янушкевіч”, якое было вымушана перанесці дзейнасць у Польшчу, выйшаў з друку знакаміты раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыя Рэмарка “Чорны абеліск”. Пераклад зрабіла Іна Хоміч. А кнігу ўжо цяпер можна замовіць на Allegro і на сайце электроннай кнігарні Адрэя Янушкевіча “Кнігаўка”. “Чорны абеліск” пабачыў свет у 1956 годзе, гэта […]
Tag: пераклады
Тэксты тыдня: 5 літаратурных публікацый, якія вы маглі абмінуць
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Тэкст тыдня часопіса “Дзеяслоў” – фрагмент новага рамана Андрэя Федарэнкі – даступны на сайце выдання. Маша Шмель піша пра звычайна-незвычайную сустрэчу трох сябровак — у пышных варшаўскіх дэкарацыях, на тле мінскіх […]
У Нарвегіі цягам некалькіх гадоў мае выйсці чатыры беларускія раманы
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч расказаў у сваім Facebook, што нарвежскае выдавецтва Existenz forlag цягам найбліжэйшых гадоў плануе выдаваць беларускія раманы. Перакладчыцай з беларускай на нарвежскую выступіць Марына Хобель. Адной з чатырох запланаваных кнігу будзе раман самога Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”. “Адзін пра ваўка, другі пра сабакаў, трэці пра рэвалюцыю, а што […]
Выдавецтва Skaryna Press прэзентуе дзве новыя кнігі
Беларускае выдавецтва “Скарына” з Лонданскай прапіскай выпускае дзве новыя кнігі: “Мінскі дзённік” Юлі Цімафеевай і “Рэспубліку глухіх” амерыканскага паэта Іллі Камінскага. “Рэспубліка глухіх” Іллі Камінскага — вытанчаная вершаваная прыпавесць пра гвалт, маўчанне, адказнасць і змаганне, пра якую пісалі найбуйнешыя літаратурныя газеты і часопісы. Беларускі пераклад зроблены паэткамі Юляй Цімафеевай і […]
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры
Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet. У анталогію ўвайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з […]
Выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча з перакладамі на літоўскую мову
У Вільні выйшла двухмоўнае выданне з выбранымі вершамі Андрэя Хадановіча.
Паэтычная сустрэча Войцеха Бановіча і Андрэя Хадановіча — відэапрэм’ера
7 верасня ў 18:00BY / 17:00PL у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-паказ творчага вечар кракаўскага паэта Войцеха Бановіча. Мадэратарам сустрэчы і перакладчыкам паэзіі Бановіча на беларускую мову выступіць паэт Андрэй Хадановіч. Войцех Бановіч у 2020 годзе быў госцем менскага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, таму […]
Новая кніга для дзяцей расказвае пра Велікоднага Дзеда
У менскім выдавецтве выйшла дзіцячая кніга “Велікодны Дзед” Марка-Увэ Клінга з ілюстрацыямі Астрыд Хен. Паэтычны пераклад з нямецкай на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс. У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачай гарбаты. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! […]
Выйшла “Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы з шыкоўнымі ілюстрацыямі
Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую кнігу для дзяцей і ўсіх аматараў магіі ды багата ілюстраваных выданняў. “Акадэмія доктара Клякса” — адзін з самых вядомых і папулярных фантастычных дзіцячых твораў польскай літаратуры аўтарства Яна Бжэхвы. Гэта гісторыя пра чарадзейную школу без павучанняў і маралізатарства. На беларускую мову твор пераклала Алена Пятровіч, а […]
«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча
“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — […]