У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў раман Катрыны Зіле “Любыя косці”, пра пакупку правоў на выданне якога выдаўчыні паведамлялі ў пачатку 2025 году.
Раман Катрыны Зіле “Любыя косці” — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе дома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюца паўсядзённасць спальных раёнаў Вільні і літоўскі фальклёр. Час дзення рамана нявызначаны, умоўны. Жыццё тут сустракаюць і праводзяць у лазні шматкватэрнага дома, пастухі ездзяць на выган на тралейбусах, жывёл трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, каля паштовых скрынак; у доме ладзяцца рытуалы, адбываюцца цуды.
“Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чоранага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці”, — гаворыца ў анатацыі.



Кніга аздобленая ілюстрацыямі мастака Бярнардаса Бурбы, які малюе горад, ягоныя дэталі, усмпаміны дзяцінства і паўсядзённыя дробязі.
З літоўскай мовы раман “Любыя косці” пераклала Сюзанна Паўкштэла.






