Сябры і паплечнікі выпусцілі ўспаміны пра Міхася Рудкоўскага

Выйшла кніга прысвечаная памяці паэта, тэлежурналіста, перакладчыка і публіцыста Міхася Рудкоўскага (1936—1991) пад назвай “Паэтаў востраў: успаміны пра Міхася Рудкоўскага”. Кнігу склалі згадкі сяброў і паплечнікаў творцы.

Укладальнікам выдання, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага, стаў паэт і мастак Лявон Валасюк, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Навінка прадаецца ў Менску ў кнігарні “Акадэмічная кніга”.