Выйшаў новы пераклад “Часу second-hand” Алексіевіч

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” вышаў новы пераклад кнігі “Час second-hand” Святланы Алексіевіч. Завяршальную кнігу знакамітага цыкла “Галасы Утопіі” пераклала Кацярына Маціеўская.

Мастацка-дакументальная гісторыя “Час second-hand” была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы “чырвонага чалавека” не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Цяпер “чырвоны чалавек” бамбіць Кіеў, Харкаў, Дніпро, Адэсу…

“У камунізму быў вар’яцкі план, — расказвае аўтарка, — перарабіць “даўняга” чалавека, састарэлага Адама. І гэта ўдалося… магчыма, адзінае, што ўдалося. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асаблівы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта персанаж трагічны, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён добра мне знаёмы, я побач з ім, плячо ў плячо, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, бацькі, сябры”.

Кнігу можна будзе неўзабаве набыць Knihauka.com ці Knygynas.biz а таксама ў шэрагу іншых месцаў (гл. спіс ад выдавецтва “Пфляўмбаўм”).