У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Там, дзе песня жыцця” (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта, піша Рэформ. Кніга апублікавана выдавецтвам “Згода народа” (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам “Эканоміка — Фінансы” (NXB Kinh tế — Tài chính) і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. На […]
Tag: музеі
У музеі-дачы Быкава правядуць куратарскія экскурсіі
14-га і 28-га верасня ў 14 гадзін у Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах спецыяльна для ўсіх наведнікаў правядуць адмысловыя куратарскія экскурсіі. Верасень — апошні месяц сезону, з кастрычніка музей-дача закрываецца да вясны. Экскурсіі правядзе куратарка музея Ірына Князева. Што чакае наведнікаў: – змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае […]
Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве
У Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN, які месціцца ў Варшаве, акрамя асноўнай экспазіцыі для наведнікаў працуе пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Цяпер у дзіцячай бібліятэцы праекту, які ўтрымлівае кнігі на польскай, украінскай, ангельскай мовах, з’явіліся і беларускія кнігі. Іх прадставіла для бібліятэкі музея […]
У музеі Багдановіча — літшкола “Тэкст” пра візуальную паэзію
28 жніўня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ: візуальная паэзія”. Далучыцца могуць усе ахвочыя. Цягам заняткаў мадэратар Міхал Бараноўскі паразмаўляе з удзельнікамі на наступныя тэмы:– гісторыя візуальнай паэзіі ад старажытнай Грэцыі да сучаснасці;– з’ява на мяжы выяўленчага мастацтва і тэксту, тэрміналагічная […]
На радзіме Анатоля Сыса працуюць археолагі
Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]
Музей Якуба Коласа запрашае на экскурсію па Стаўпеччыне
2 жніўня 2025 году музей Якуба Коласа запрашае на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне. Гэтым разам арганізатары абяцаюць вандроўку з разгадванем таямніц незнаёмых Стоўбцаў і ваколіцаў. – Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?– Які чорт пакінуў “Чортаў камень”?– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак […]
Дом Казіміра Сваяка на Астравеччыне чакае рамонт
У “Доме Казіміра Сваяка” ў вёсцы Барані Астравецкага зробяць рамонт. У будынку месціцца музей паэта, асветніка, аднаго з першых папулярызатараў выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкай царкве Канстанціна Стаповіча. У першую чаргу ў музеі адрамантуюць дах, бо праз трэснуты шыфер гарышча залівае дажджом, піша Hrodna.life.Таксама збіраюцца направіць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануецца выдаткаваць 11 838 […]
26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”
Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну. Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім […]
“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка
19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]
Беларусы выкупілі ўнікальную кнігу Сімяона Полацкага
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне кнігі “Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі. “Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. “Асветнік Сімяон Полацкі – постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых […]





