Ад 17 траўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Адкуль узяўся Бурачок?”, прысвечаная 185-годдзю Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай айчыннай літаратуры. “Адкуль узяўся Бурачок?” — такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Содаль. На гэтае пытанне будзе адказам экспазіцыя, абяцаюць у музеі. На выставе наведнікі могуць зазірнуць у […]
Tag: музеі
Віленскі самвыдат: інтэрв’ю з Андрэем Антонавым
“Незалежная Рэспубліка Зарэчча” — сімвалічная незалежная краіна ў Вільні, са сваім урадам, прэзідэнтам, амбасадарамі ў іншых краінах, валютай і канстытуцыяй. І, таксама, газетай. Самвыдат Užupio Heroldas існуе ўжо болей за дваццаць пяць год і адлюстроўвае Зарачанскую Рэспубліку з усім яе шматгалоссем, творчым падмуркам, міфамі і ўяўленнямі жыхароў пра свабоду. Выдаецца […]
Беларускі музей у Вільні аблічбоўвае ўнікальны кніжны збор
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”. Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна. Праект рэалізуецца ў супрацы з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”, менавіта на сайце Kamunikat.org, можна будзе знайсці ўсе адсканаваныя ўнікальныя […]
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць. Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў […]
Музей Коласа адзначыць Дзень паэзіі флэшмобам
Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК…”, прымеркаваны да міжнароднага Дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. Ініцыятары заклікаюць удзельнікаў выбраць улюбёны верш Якуба Коласа, выразна прачытаць яго і загрузіць відэа гэтага працэсу ў інстаграм. Адзначыць у допісе акаўнт музея і дадаць хэштэг #паэтЯК. Супрацоўнікі музея ўважліва паглядзяць усе відэа […]
“У кожнага свой Купала!” — мастацкая выстава ў Менску
Выстава пад назвай “У кожнага свой Купала!” адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі, паведамляе Reformby.org. Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх […]
Пачынае працу літаратурная школа пры музеі Багдановіча
5 лютага 2025 году ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачне працу літаратурная школа. Тэма першай сустрэчы — “ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча”. Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці […]
Канікулы ў музеі Броўкі: праграма для самых маленькіх
На час дадатковых зімовых канікул для 1—2 класаў Літаратурны музей Петруся Броўкі падрыхтаваў адмысловую праграму для самых маленькіх школьнікаў. Супрацоўнікі музея запрашаюць правесці час пазнавальна ды цікава. Спіс магчымых актыўнасцяў: Адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).
28.01 у музеі Багдановіча — вечар да 85-годдзя Дайнекі
28 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе мерапрыемства да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940—2019), вядомага раманамі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, а таксама паэзіяй і эсэістыкай. У сваіх гістарычных раманах пісьменнік спрабуе зазірнуць у даўняе мінулае Беларусі. Чытачы з асаблівай цеплынёй згадваюць Леаніда Дайнеку, бо менавіта праз […]
Выйшла новая кніга пра постаць Максіма Багдановіча
Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі” аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага. “Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і […]