Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Хто можа намінаваць?
Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і
аргкамітэт.
Што можна намінаваць?
На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 году
ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.
Калі падаваць заяўкі?
Старт збору заявак — 18 лютага 2026 году.
Апошні дзень прыёму заявак — 3 сакавіка 2026 году (да 23:59 беларускага часу).
Як узяць удзел?
Каб намінаваць кнігу, запоўніце, калі ласка, спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку
тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у
фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў
giedroyc@penbelarus.org. У тэме ліста абавязкова пазначце назву кнігі і імя
аўтара/аўтаркі/аўтараў.
Падрабязнасці ўдзелу
З умовамі і правіламі можна азнаёміцца на сайце ПЭНа:
Хто будзе абіраць пераможцу?
Журы прэміі імя Ежы Гедройця — аўтарытэтныя і дасведчаныя асобы з розных сфер
літаратурнай і культурніцкай дзейнасці: пісьменнікі, крытыкі, перакладчыкі. Іх імёны
будуць абвешчаны неўзабаве.
Сачыць за навінамі можна на сайце прэміі — giedroyc.penbelarus.org.
Навіны будуць выходзіць таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў, на
старонцы прэміі ў Facebook і Instagram. З усімі пытаннямі, звязанымі з прэміяй,
звяртайцеся на giedroyc@penbelarus.org.
У мінулым сезоне на ўрачыстай цырымоніі ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў
Гданьску былі ўганараваны: Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы» (I месца), Югася Каляда з кнігай «Перамена месцаў» (II месца) і Зміцер Дзядзенка з кнігай «Гульні Цырцэі» (III месца).






