Tag: Марыя Мартысевіч

Спектакль паводле “Сарматыі” Мартысевіч пакажуць у Сеуле

У сакавіку падчас другога Сеульскага фестывалю монаспектакляў выступіць акторка, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova) з музычнай драмай “SarmaTY/JA” паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч. Паэма Марыі Мартысевіч была выдадзена ў 2018 годзе. Марыя публікавала ў фэйсбуку вершаваныя лісты, якія ейная лірычная гераіня пісала на сваю радзіму з краіны, якую называла […]

Выходзіць анталогія літоўскай паэзіі — прэзентацыя 13.02

13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]

Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела. Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu. Цяпер кніжныя навінкі можна будзе купіць непасрэдна праз гэтую […]

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]

Мартысевіч выдае “Сарматыю” ў двух новых варыянтах

Пяць гадоў таму выйшла першае выданне паэмы Марыі Мартысевіч “Сарматыя”, першы наклад даўно скончыўся і паэтка ініцыюе другое пашыранае выданне. Перадзамовіць можна праз Patreon аўтракі або праз адмысловую google-форму, калі вы ў Беларусі і не маеце vpn. “Гаворка пра тэкст, які спярша публікаваўся ў фэйсбуку, здабыў прыхільнасць чытачоў, а пасля […]

Выходзіць новы пераклад паэмы Адама Міцкевіча “Гражына”

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое анансавала серыю перакладных з польскай мовы кніг, пасля выбранага Віславы Шымборскай выпусціць паэму Адама Міцкевіча “Гражына” ў перакладзе Марыі Мартысевіч. Рэдактарам паэмы выступіў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Кніга мае з’явіцца пасля 15 снежня. “У кнізе амаль 200 старонак, з іх траціна — мой пераклад “Гражыны”, траціна — […]