Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое анансавала серыю перакладных з польскай мовы кніг, пасля выбранага Віславы Шымборскай выпусціць паэму Адама Міцкевіча “Гражына” ў перакладзе Марыі Мартысевіч.
Рэдактарам паэмы выступіў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Кніга мае з’явіцца пасля 15 снежня.
“У кнізе амаль 200 старонак, з іх траціна — мой пераклад “Гражыны”, траціна — маё ж (не)апрацаванне арыгіналу паводле першадруку, траціна — мая паслямова пра стварэнне паэмы”, — тлумачыць перакладчыца.