Tag: Літрадыё

Юля Цімафеева ў падкасце “Адкуль бяруцца кнігі”

Госцяй чарговага падкасту “Адкуль бяруцца кнігі”, які выходзіць у межах праекту “Літрадыё” стала паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Аўтарка расказвае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць, пра напісанне “Менскага дзённіка” ў пальчатках ангельскай мовы, пра захапленне калажамі ды пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой […]

Новыя выпускі падкастаў ад “Літрадыё”

Праект “Літрадыё” нядаўна папоўніўся некалькі выпускамі сваіх падкастаў. У межах серыі “Супердудко” выйшлі размовы з пісьменніцай Юляй Арцёмавай і перакладчыцай Верай Бакстэр. А ў серыі падкастаў “Адкуль бяруцца кнігі” госцяй стала Зараслава Камінская. Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку “Я и есть революция” ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”, а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся ўласна на “Літрадыё”. У […]

Дызайнеры кніг Юхневіч і Пажытак у падкасце “Каля літаратуры”

У новым выпуску серыі падкастаў “Каля літаратуры” — вялікая размова з дызайнерамі, якія робяць стыль “Літрадыё” і кніг выдавецтва “Мяне няма”, Ігарам Юхневічам і Аляксандрам Пажыткам, піша “Літрадыё”. Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Аляксандр […]

Жыбуль расказаў пра мёртвыя дрэвы, дзіцячыя страхі, сны і абдрукоўкі

Новым госцем падкасту “Адкуль бяруцца кнігі” ад праекту litradio.link стаў паэт, архівіст, даследчык Віктар Жыбуль. Паэт дзеліцца сваімі асабістымі перажываннямі ды ўспамінамі з дзяцінства, а таксама творчымі метадамі. “Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару […]

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]

Нізка вершаў з новай кнігі Прылуцкага на Літрадыё

У паэта Сяргея Прылуцкага ў выдавецтве “Мяне Няма” выйшла новая кніга паэзіі — “Гіброіды”. Сайт Litradio.link публікуе на сваіх віртуальных старонках невялікую падборку вершаў з гэта кнігі пад назвай “Выбранае з Армагедону”. Docudays Кінатэатр “Жыцьцё” працягвае паказы:там і любоў, і танкі, і бог, і мудакі.Вось мірны акупант нясе культуру ў масы —шкада, што мінкультуры зацерла мацюкі. […]

Вялікая размова з Гапеевым у падкасце “Супердудко”

Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio). У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як […]

Выйшла вялікая гутарка з Дзянісам Марціновічам

Гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб расказаць пра сваю кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова, піша Літрадыё. Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя для кнігі, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань […]

“Адкуль бяруцца кнігі”: апавядае Наста Кудасава

Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту “Літрадыё” Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.