Напачатку кастрычніка ў Варшаве прайшоў сямейны дзіцячы кніжны фестываль “Кнігавір”. Праграма ўключала знаёмства з сучаснай беларускай кнігай і рознымі кніжнымі фарматамі. Фестываль стаў таксама і спробай вызначэння ролі беларускай кнігі ў жыцці дзяцей беларускіх эмігрантаў, разумення цікавасцяў будучай дарослай чытацкай аўдыторыі. Ініцыятыву рэалізавалі актывісткі кніжнай справы Ліля Ільюшына і Аляксандра […]
Tag: Ліля Ільюшына
Фестываль “Прадмова” пачынаецца ў Вільні — праграма
З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак […]
“Трэба вяртаць саму культуру абмеркавання” — ад сёння Інстытут беларускай кнігі запускае семінары
Каардынатарка Інстытута беларускай кнігі Ліля Ільюшына расказвае пра новую ініцыятыву праекта — пастаянныя афлайн-семінары, прысвечаныя беларускай кніжнай сферы, першы з якіх пройдзе 17 верасня ў Варшаве. Першы семінар ІБК мае назву “Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем” (частка 1). Сустрэча пройдзе ў афлайн-фармаце і распачне серыю […]
Беларускія кнігі перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША
Прадстаўнікі Інстытута беларускай кнігі расказалі ў сваім тэлеграм-канале, што ў Бібліятэку Кангрэса ЗША была перададзена партыя беларускіх кніг. Спіс перададзеных выданняў выглядае так: 📕 Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай) “Беларускія нячысцікі. Лясныя”📕Альгерд Бахарэвіч “Папяровы голем”📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”📙Дар’я Бялькевіч “Слёзы на […]
Чым жыве Інстытут беларускай кнігі: поспехі і задумы
Беларуская мова на сцэне міжнароднага кніжнага кірмашы ў Франкфурце, эмігранцкія бібліятэчныя ініцыятывы і каталагізацыя кніг беларускіх выдавецтваў: пра вынікі мінулага года для Інстытута беларускай кнігі, а таксама пра планы на новы, 2025 год, расказала адна з актывістак ініцыятывы Ліля Ільюшына. Даведка: Інстытут беларускай кнігі (ІБК) — ініцыятыва, скіраваная на прамоцыю і рэпрэзентацыю […]





