Выдавецтва Рамана Цымберава адкрыла папярэднюю замову на новы твор Ксеніі Шталянковай. Прыгодніцкая казка ў дзевяці сцэнах мае назву “Пабудзіць прынцэсу” і выйдзе ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-расейску. Пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце кнігі — істотная зніжка і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча. Падрабязней пра тое, як […]
Tag: кнігі
Журы назвала лаўрэатаў і пераможцаў прэміі Аляхновіча
Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца з 2013 года за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Сёлета дзеля бяспекі намінанты або іхныя сваякі, пры жаданні, маглі захаваць ананімнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы іхных твораў. На разгляд прэміі традыцыйна прымаліся дакументальныя і […]
Выйшла кніга пра беларускі тэатр 2010-х на дзвюх мовах
У выдавецтве “Варштаты культуры ў Любліне” (Warsztaty Kultury w Lublinie) выйшла ўнікальная кніга “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020”, якая апрача беларускай версіі мае польскую — “Szkice o najnowszym teatrze białoruskim (2010–2020)”. Гэта калектыўная манаграфія пра перыяд імклівага развіцця айчыннага тэатру. Сувыдавец — Беластоцкі асяродак культуры. Кнігу ўжо прэзентавалі ў Беластоку, а […]
Беларускі стэнд на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве
З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы намаганням Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд, дзе будуць прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Мерапрыемства пройдзе ў самым сэрцы Варшавы — у Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4). Кірмаш гістарычнай кнігі […]
Выйшаў зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу
У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава. У кнізе чатыры раздзелы: “Пачынальнікі: да 225-годдзя Адама Міцкевіча”, “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: да 215-годдзя класіка беларускай літаратуры”, “Ад Чачота да Багушэвіча: […]
Варшаўская PRADMOVA пройдзе 15—18 лістапада
15—18 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на некалькіх пляцоўках. Фестываль збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў. Месцы правядзення фестывалю: Некаторыя падзеі фестывалю (больш на сайце pradmova.eu): Пятніца, 15 лістапада Фестываль стартуе а 18:00 па пляцоўцы А ўрачыстай цырымоніяй і адкрыццём […]
Даследаванне-фотаальбом пра патоп у Магілёве
Магілёўскі эсэіст, журналіст, пісьменнік Аляксей Бацюкоў выпускае фотаальбом-даследаванне з назвай “Магілёўскае цунамі”. Кніга прысвечаная катастрофе 10 красавіка 1942 году, калі праз абрушэнне дамбы, у Магілёве здарылася паводка на рацэ Дубравенка. Кніга пабачыць свет у выдавецтве “Янушкевіч”. “Тады загінула ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, больш за сто дамоў былі […]
Прэмію Гедройця ўручаць у Гданьску
Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе 26 лістапада ў Гданьску (Польшча). Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя празаічныя кнігі і галоўнага лаўрэата. Апроч таго 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдзе шэраг спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай. Усе мерапрыемствы пройдуць у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pI. […]
На кірмашы ў Катавіцах прэзентуюць беларускага Мілаша
8—10 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе Кірмаш кнігі, у межах якога ініцыятыва RKNO прэзентуе зборнік выбраных вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы” ў беларускіх перакладах. “Чалавек шматпавярховы” — плён працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. Укладальнікам кнігі […]
Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец у музеі Багдановіча
5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info. Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць […]





