Tag: кнігі

Выйшаў другі том новага Збору твораў Кузьмы Чорнага

У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Цяпер у выдавецтве “Беларуская навука” пабачыў свет другі том, прэзентацыя якога прайшла ў верасні ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аакадэміі навук Беларусі. Кнігу складаюць апавяданні 1926–1931 […]

Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе

Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”). Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў, з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю. Сёлета на конкурс было пададзена 554 працы з 55 краін, у тым ліку 357 з […]

Анка Упала напісала і выдала новую кнігу

Анка Упала (сапраўднае імя Алена Казлова) выдала новую аповесць “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”, якую можна чытаць як працяг папярэдняга раману або як асобную кнігу. Кнігу ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com. У кнізе апавядаецца, як спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў […]

У серыі “Людзі эміграцыі” — том пра Янку Запрудніка

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы […]

Комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі

Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар. Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг. Комікс апавядае гісторыю нараджэння […]

Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”

Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове. Што прапануюць арганізатары конкурсу:— Замову на 10-15 ілюстрацый— Аплатны праект— Куратарскую падтрымку Art Pradmova— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку Каб узяць удзел, трэба:1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)2. Стварыць 1 […]

У Беластоку выйшла навінка, прысвечаная Бяляцкаму

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, з назвай “За беларускае жыццё…”. Выданне прымеркаванае да 10 снежня – Дня сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і другой гадавіны надання Нобелеўскай прэміі праваабаронцу і пісьменніку. Як паведамляе “Рацыя”, змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім […]

Адам Клакоцкі вяртаецца — перадзаказ на раман Бабкова

Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад трэцяй, разгорнутай і пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і адкрыла папярэдні заказ на кнігу. Старт продажаў запланаваны на 20 студзеня 2025 году, а пакуль можна замовіць кнігу па адмысловым папярэднім кошце праз сайт выдавецтва.⠀Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі, перад намі […]

Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]

Дыскусія пра спаленыя вёскі і гістарычную памяць

Нядаўна дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Цяпер Форум гістарычных даследаванняў Беларусі ладзіць адкрытую дыскусію з назвай “Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”. У рамках дыскусіі будзе абмяркоўвацца беларуская палітыка памяці […]