Tag: кнігі

Зборнік новых п’ес Сяргея Кавалёва ўжо ў продажы

Фонд “Камунікат” выдаў кнігай новыя п’есы вядомага драматурга Сяргея Кавалёва. Зборнік мае назву “Камедыя Юдзіфі”, піша “Рэформ”. У кнігу ўвайшлі Сяргея Кавалёва, напісаныя цягам 2016—2020 у розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай […]

Беларускія кнігі перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША

Прадстаўнікі Інстытута беларускай кнігі расказалі ў сваім тэлеграм-канале, што ў Бібліятэку Кангрэса ЗША была перададзена партыя беларускіх кніг. Спіс перададзеных выданняў выглядае так: 📕 Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай) “Беларускія нячысцікі. Лясныя”📕Альгерд Бахарэвіч “Папяровы голем”📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”📙Дар’я Бялькевіч “Слёзы на […]

Дзяцінства ў Віцебску: кніга ад выпускніка Школы маладога пісьменніка

Пісьменнік і фатограф Аляксандр Веледзімовіч выпусціў электронную кнігу “Цень лета” (“Тень лета”), у якую ўвайшлі тры гісторыі пра дзяцінства ў Віцебску канца 90-х гадоў XX стагоддзя. “Сборы в детский сад под Black Sabbath, апельсиновые жвачки, советские песни, мечты о приставке «Денди», школьные разборки и детский страх быть не таким, как […]

Да 90-годдзя Барадуліна выйшла кніга і адкрыецца выстава

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў асобнай кнігай кароткія зацемкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…”. А 24 лютага адкрыецца выстава “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечаная 90-годдзю паэта. У кнізе “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…” сабраныя кароткія запісы Рыгора Барадуліна, якія раней друкаваліся ў ягоным 11-томным выданні “Дзеннікі і […]

Зборнік вершаў Фрыдрыха Самотнага выйшаў лацінкай

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — паэтычная складанка паэта, музыкі і перформера Фрыдрыха Самотнага з назвай “Śviata žyćcia”. У кнігу пераважна ўвайшлі творы напісаныя ў 2022 годзе. “Гэта першы для нас досвед кнігі, набранай беларускай лацінкай. І тут вялікая падзяка рэдактарцы, Наталлі Русецкай, за скрупулёзную працу”, — зазначае […]

Як прайшоў Стральцоўскі фэст у Вільні

У Вільні з 13 па 16 лютага прайшоў чатырнаццаты Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Сёлета ён быў больш маштабны і доўжыўся чатыры дні. Літоўская сталіца прымала фэст ужо чацвёрты год. Галоўны арганізатар фестывалю Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Першы дзень. Прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі Фестываль пачаўся 13 лютага […]

У Польшчы знайшлі два асобнікі Берасцейскай Бібліі

На гарышчы дома недалёка ад польскага горада Аполе былі знойдзены два экзэмпляры Берасцейскай Бібліі. Дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Аполе пацвердзіў, што гэта арыгіналы 1563 года, піша Будзьма са спасылкай на Radiozet.pl. У канцы мінулага года ў горадзе Покуй недалёка ад Аполе былі знойдзены два экзэмпляры Берасцейскай Бібліі. Дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Аполе доктар Славамір Мархель […]

Выходзіць анталогія літоўскай паэзіі — прэзентацыя 13.02

13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]

Баршчэўскі пераклаў “Энэіду” Вергілія

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том “Энэіды” Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі. За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера “Іліяда”, месапатамскі […]

Акадэмічнае выданне замоў з перакладам на ангельскую

У серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” ад выдавецтва “Беларуская навука” выйшла кніга беларускіх замоваў з пераказам на расейскую і перакладам на ангельскую мову “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”. Выданне ілюстраванае выцінанкамі і мае гукавыя прыклады асобных тэкстаў, зробленыя ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчаныя на YouTube-канале. У выданне ўключаны тэксты замоў […]