У выдавецтве “Папуры” выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа “Снежны сон”. Пераклад з французскай здзейсніла Кацярына Маціеўская.
“Снежны сон” — гэта ілюстраваная зімовая гісторыя для дзяцей ад 3 гадоў пра цуды, якія здараюцца, калі ў іх верыш.
“Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном — ніводнага снежнага воблака. «Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя», — уздыхае дзяўчынка.
Усё змяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Унутры — снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!”





Кнігу ўжо можна набыць у кнігарнях у Менску, а таксама замовіць праз маркетплэйсы.
Загалоўнае фота “Тэхналогія”






