Выйшла дзве новыя аўдыякнігі паводле твораў беларускіх пісьменнікаў. Фонд “Камунікат” выпусціў у серыі “Кнігі без літар” другую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова, а ініцыятыва Audiobooks.by выступіла дыстрыб’ютарам праекту “Радзіва «Прудок»” Андруся Горвата. Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўдыякніга “Радзіва «Прудок»” пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім […]
Tag: Кнігі без літар
Жуковіч, Пятровіч, Арлоў — аўдыянавінкі ад “Камуніката”
Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках тры новыя аўдыёкнігі: “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” Васіля Жуковіча, “Пуцявіну” Барыса Пятровіча і першую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта…” Аповесць Васіля Жуковіча “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” – твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і […]
Мемуары Акудовіча выпусцілі ў аўдыяфармаце
У выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” ад фонду “Камунікат” выйшла новая аўдыякніга — “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” Валянціна Акудовіча. Кніга носіць падзагаловак “Хронікі беларускага інтэлектуала” і ўяўляе сабой успаміны пісьменніка і філосафа. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў […]
Аўдыякніга з тэкстамі пра літаратуру Алеся Бяляцкага
У межах праекту “Кнігі без літар” беластоцкага фонду Kamunikat выйшла новая аўдыякніга — “Асвечаныя беларушчынай” літаратара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца і палітвязня Алеся Бяляцкага. Агучвае кнігу Зміцер Бартосік, музыка Аляксандра Ясінскага. “Гэтую кнігу — піша ва уступе (“Іншадумства ў літаратуры”) да папяровага выдання Паліна Сцепаненка, — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да […]
“Адна капейка” Сцяпана выйшла аўдыякнігай
У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” выйшла новая аўдыякніга – зборнік апавяданняў Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка”. У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам на момант выхаду кнігі ў 2012 годзе, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з […]
Аўдыёкніга “План Бабарозы”: каларытны раман чытае Зміцер Бартосік
Папаўненне ў “Кнігах без літар”, супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. На гэты раз у майстэрскім чытанні Змітра Бартосіка з музыкай Аляксандра Ясінскага выйшаў раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”. Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і […]