Tag: Камунікат

Новая паэтычная кніга Валянціны Аксак выйшла ў Беластоку

Беластоцкі Фонд “Камунікат”, які з нядаўняга часу актыўна заняўся выдавецкай дзейнасцю, выпусціў новую кнігу — зборнік вершаў Валянціны Аксак “Уцёкі з Палесся”. “Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. Захопніцкая вайна […]

Kamunikat абнавіў сайт і запусціў шэраг літаратурных ініцыятыў

Апошнім часам сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org імкліва развіваецца. Следам за новымі літаратурнымі праектамі і ініцыятывамі з’явілася і новая інтэрнэт-старонка. “Камунікат” актыўна займаецца запісам і выданнем аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў — Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Арлова, Барыса Пятровіча, Артура Клінава, Валерыя Гапеева і іншых. Камунікат працягвае выданне аўдыяверсіі «Галасоў утопіі» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у […]

“У вайны не жаночы твар” — цяпер у аўдыёфармаце

Новы выпуск праекта “Кнігі без літар” Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда “Камунікат” — першая кніга знакамітага цыклу Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”. Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча.