Tag: Кацярына Маціеўская

Стартаваў продаж бэстсэлера пра вайну ва Украіне

Выдавецтва “Янушкевіч” абвясціла пра пачатак продажаў беларускага перакладу найноўшага рамана вядомага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”. Пераклад на беларускую здзейсніла Кацярына Маціеўская. Каніга ўжо даступная для чытачоў у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве, а таксама навінку можна замовіць праз сайт з дастаўкай у многія краіны свету Knihauka.com. “Нуль” — гэта выбуховая […]

Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. “Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, […]

Янушкевіч выпусціць па-беларуску нашумелы польскі нон-фікшн

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад увосень бэстсэллера польскай культуралагіні Зоф’і Залескай “Zaniechanie” ў перакладзе на беларускую мову. Арыгінал выйшаў сёлета ў кракаўскім выдавецтве Karakter, з якім у беларускага выдавецва склаліся добрыя партнёрскія стасункі. “Кожная кніга тут [у выдавецтве Karakter] — як на падбор. Можна браць любую з заплюшчанымі вачыма — і […]

Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара — папярэдні заказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня. Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская. Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў […]

Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.  Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык […]

Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант. “Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў […]

Гісторыі для самых маленькіх ад французскіх пісьменнікаў

Выдавецтва “Папуры” выпусціла кніжку для чытання самым маленькім дзецям з назвай “Мае цудоўныя гісторыі на добры сон”. Кніга аздобленая малюнкамі французскіх ілюстратараў, а пераклад аповедаў розных аўтараў з французскай мовы на беларускую зрабіла Кацярына Маціеўская. Зборнік складаецца з 20 пяшчотных гісторый, якія пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і […]

Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]