Tag: інтэрв’ю

Віленскі самвыдат: інтэрв’ю з Андрэем Антонавым

“Незалежная Рэспубліка Зарэчча” — сімвалічная незалежная краіна ў Вільні, са сваім урадам, прэзідэнтам, амбасадарамі ў іншых краінах, валютай і канстытуцыяй. І, таксама, газетай. Самвыдат Užupio Heroldas існуе ўжо болей за дваццаць пяць год і адлюстроўвае Зарачанскую Рэспубліку з усім яе шматгалоссем, творчым падмуркам, міфамі і ўяўленнямі жыхароў пра свабоду. Выдаецца […]

Гутарка са стваральніцай блогу “Кніжныя размовы”

Кацярына — кніжная блогерка, аўтарка інстаграм-блога “Кніжныя размовы”. У сваім пабліку Кацярына піша пра беларускія кнігі, якія яна чытае альбо слухае сама і са сваімі дзецьмі. З нагоды пяцігоддзя блога мы пагутарылі пра беларускамоўныя выданні для дзяцей і дарослых у 2025 годзе, дзе і як іх знаходзіць, і чаму так […]

Павел Капанскі: Часам словы хочацца затрымаць і не аддаваць

Напрыканцы мінулага года свет пабачыла дэбютная кніга вершаў Паўла Капанскага “Акрамя”. Паэт і перформер Артур Камароўскі пагутарыў з аўтарам спецыяльна для інтэрнэт часопіса “TAUBIN”. Падаем гэтае інтэрв’ю цалкам. А. К.: Давай пачнём з такога пытання. Акрамя – чаго альбо каго? што ты пакінуў у мінулым ці прыхаваў на будучыню? ці гэта больш […]

Чым жыве Інстытут беларускай кнігі: поспехі і задумы

Беларуская мова на сцэне міжнароднага кніжнага кірмашы ў Франкфурце, эмігранцкія бібліятэчныя ініцыятывы і каталагізацыя кніг беларускіх выдавецтваў: пра вынікі мінулага года для Інстытута беларускай кнігі, а таксама пра планы на новы, 2025 год, расказала адна з актывістак ініцыятывы Ліля Ільюшына. Даведка:  Інстытут беларускай кнігі (ІБК) — ініцыятыва, скіраваная на прамоцыю і рэпрэзентацыю […]

Яраслаў Андэрс: беларуская літаратура можа трапіць да амерыканскага чытача

Дайсці да замежнага чытача і загучаць натуральна на яго мове — нялёгкая задача для беларускіх літаратараў. Але ёсць людзі, гатовыя ў гэтым дапамагчы. Міхась Чаропка спецыяльна для выдання “Беларус” паразмаўляў з Яраславам Андэрсам (Jaroslaw Anders) — амерыканскі інтэлектуал польскага паходжання, які дапамагае беларускім літаратарам трапіць на амерыканскія кніжныя паліцы. Яраслаў […]

Вялікая размова з Гапеевым у падкасце “Супердудко”

Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio). У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як […]

Аляксей Рагуля: я вучыў паваенных дзяцей радавацца (відэа)

Чарговым госцем “Кантэксту” стаў літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля. Размова пра сэнсы, касмізм беларусаў, падрыхтоўку энцыклапедыі. Аляксей Рагуля ў інтэрв’ю расказвае пра тое, як вучыўся чытаць па кнізе Гарэцкага, сам таго не ведаючы, пра недахоп праўды ў літаратуры пасляваенна 10-годдзя, пра адмысловае онталагічнае мысленне шэрагу беларускіх пісьменнікаў, нелюбоў […]

Прылуцкі: Я не веру ў фразу «мастацтва дзеля мастацтва»

Сяргей Прылуцкі (або Сірошка Пістончык) – беларускі паэт з Брэста, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Кіеве. Nottoday.media паразмаўляла з Сяргеем пра трэш-прозу, ролю паэзіі ў ваенны час і пра тое, адкуль ён чэрпае ідэі для напісання вершаў. – Чаму вы выбралі менавіта паэзію, як спосаб праявіць сябе? – Калі казаць пра верш, то ў мяне прысутнічае не […]

Ганна Янкута: “Мы здольныя прарасці і знайсці сабе месца пад сонцам”

У Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце” адбылася сустрэча з літаратаркай Ганнай Янкутай. Яна прэзентавала сваю кнігу – “Час пустазелля” і расказала пра тое, як нараджаецца новы твор, як натаваўся дух цяперашняга беларускага бясчасся. Алесь Лесіч занатаваў самае цікавае спецыяльна для Беларускага ПЭНа. Пра жанр Я вызначыла для сябе такую […]

Чаму Алеся Адамовіча не ведаюць і што з гэтым рабіць — інтэрв’ю

26 студзеня — 30 гадавіна з дня смерці Алеся Адамовіча. З гэтай нагоды ініцыятыва “Прыпынак Адамовіча” запусціла кампанію па зборы ўспамінаў пра самога пісьменніка і пра тое, як ягоныя творы паўплывалі на жыццё людзей. Пра тое, кім ёсць для беларусаў Алесь Адамовіч і чаму паўстала такая ініцыятыва, радыё Ўнэт паразмаўляла […]