Tag: інтэрв’ю

Ілля Сін: “Музыка натхняе мяне болей за літаратуру”

Перформер, празаік, музыка, журналіст, сцэнарыст — у нашага сённяшняга героя шмат праяваў і абліччаў. Разам з тым, ён усю дарогу, блізка трыццаці гадоў, знаходзіцца як бы на адлегласці ад літаратуры, толькі час ад часу ў яе заходзячы, каб неўзабаве вярнуцца назад у сваю манастырскую ці то келлю ці то маслабойню […]

Бурапенныя 90-я Алега Дашкевіча

Пісьменнік Алег Дашкевіч, які сёлета трапіў у кароткі спіс (шасцёрка найлепшых) Прэміі Гедройця з кнігай “З вышыні птушынага палёту”, стаў госцем перадачы “Кантэкст”. Сціплая абаяльнасць сталіцы, бурапенныя 90-я, спорт, журналістыка і пакручастая сцежка да ўласнай кнігі апавяданняў — гутарку пра усё гэта глядзіце і слухайце ў новым выпуску перадачы “Кантэкст”.

Сяргей Ваганаў: “Душа нібыта кінута ў турму”

Сяргей Ваганаў — адзін з найстарэйшых журналістаў Беларусі. Пачынаючы з 1964 года працаваў літсупрацоўнікам у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты “Труд” па БССР, галоўным рэдактарам газеты “Труд” в Беларуси”. З 2010-х гадоў выпускае ўласныя кнігі […]

Таццяна Барысік: “Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?”

Гісторыі чужых шчасцяў і нядоляў, трасяністы голас народу, адчайнае супрацьстаянне жорсткай навакольнай рэчаіснасці — кніга апавяданняў “Жанчына і леапард” палюбілася многім чытачам, аднак пакуль што застаецца дэбютнай. Што далей і пра што думаецца цяпер? Bellit.info гутарыць з пісьменніцай, амбасадаркай беларускай прозы на Магілёўшчыне Таццянай Барысік. – Некалі даўно выпускалі мультфільмы […]