Tag: ІБК

Новая кніга Севярынца – на кірмашы ў Варшаве

На беларускім стэндзе (11/D5) у межах Варшаўскага кніжнага кірмаша да 31 траўня можна набыць новую кнігу Паўла Севярынца “Беларусь – гэта святое”. Самога аўтара на кірмашы не будзе, але на кожным асобніку на продаж стаіць аўтограф. “Беларусь – гэта святое” – зборнік-сведчанне, створаны за кратамі і складаецца з турэмных малюнкаў, […]

Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Скурко

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”. Фантастычную гісторыю пераклаў Андрэй Скурко. Кніга апавядае пра тое, як капрызлівыя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіта штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках […]

На беларускую пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова. Ілюстрацыя на вокладцы навінкі — Грэйс Энэмаку. Анатацыя: “Раздзяліць. Заплесці. Паўтарыць.Таямніцы, як і косы, патрабуюць цярплівасці: яны расплятаюцца паволі, адна за адной…Нарэшце […]

Праграма беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Варшаве

28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд “Salon Wolna Białoruś” (11/D5), дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю. Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай стэнда. 28.05 (чацвер) 🔹 12.00 Старт продажаў: “Успаміны Францішка Міцкевіча” (RozUM)🔸 13.00 “БНР […]

28—31 траўня на кірмашы ў Варшаве будзе працаваць стэнд беларускіх выдавецтваў

28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд-салон, дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю. Чытачы змогуць пагартаць і прыдбаць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Мяне Няма, Skaryna Press,“Янушкевіч”, “Пфляўмбаўм”, “Вясна” (Прага),Surma, […]

Аня Гату: “Дзецям патрэбныя не толькі кнігі-вокны, але і кнігі-люстэркі”

Аня Гату — старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка кніг для дзяцей, а ў мінулым —спартовая журналістка. На семінары, прысвечаным дзіцячай літаратуры, які прайшоў у Вільні ў лістападзе, яна расказала пра ўласны пісьменніцкі шлях і пра глабальныя выклікі перад шведскай дзіцячай літаратурай. Пра сустрэчу з Аняй Гату, якую мадэравала перакладчыца і […]

Стыян Холе: “Дзеці ведаюць, што свет — не заўсёды бяспечнае месца”

У лістападзе ў Вільні адбыўся міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры. Адным з выступоўцаў быў Стыян Холе — нарвежскі ілюстратар, графічны дызайнер і аўтар кніг для дзяцей. Размову са Стыянам мадэравала перакладчыца і выдаўніца Надзея Кандрусевіч. Заснаванае Надзеяй у 2018 годзе выдавецтва “Koska” спецыялізуецца на выданні скандынаўскай дзіцячай літаратуры па-беларуску.  Уражаннямі ад […]

Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы

15—19 кастрычніка ў Франкфурце адбыўся міжнародны кніжны кірмаш. Беларусь і незалежнае беларускае кнігавыданне на значнай міжнароднай падзеі прадстаўляў стэнд Інстытута беларускай кнігі. На стэндзе прэзентаваліся новыя выданні незалежных беларускіх выдавецтваў, у тым ліку — каталог выдавецкіх навінак з творамі вядучых беларускіх аўтараў. Непасрэдны ўдзел у кірмашы ўзялі прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў […]

“Трэба вяртаць саму культуру абмеркавання” — ад сёння Інстытут беларускай кнігі запускае семінары

Каардынатарка Інстытута беларускай кнігі Ліля Ільюшына расказвае пра новую ініцыятыву праекта — пастаянныя афлайн-семінары, прысвечаныя беларускай кніжнай сферы, першы з якіх пройдзе 17 верасня ў Варшаве. Першы семінар ІБК мае назву “Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем” (частка 1). Сустрэча пройдзе ў афлайн-фармаце і распачне серыю […]

Праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы

Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы (15—18 траўня) будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе. 🔴 15.05, чацвер 14.00—15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія (выдавецтва “Połackija łabirynty”) 17.00—17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак “Белай кнігі: Дапаможніка па […]