Tag: Андрэй Хадановіч

Свежая паэзія Андрэя Хадановіча выйшла кнігай

У берлінскім выдавецтве Hochroth у адмысловай белрускай серыі, галоўным рэдактарам якой выступае паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча. “Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар. — Тэксты 2020-2023 гадоў, што пісаліся ў Менску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве, Гданьску”. Пачынаецца кніжка вершам […]

Навінка ў серыі “Паэты планеты” — выбраныя вершы Андрэя Хадановіча

У кніжнай серыі “Паэты планеты”, выхад якой аднавіла ў Беластоку выдавецтва Kamunikat, з’явіўся томік вершаў Андрэя Хадановіча. Укладаў кнігу адзін з заснавальнікаў серыі, перакладчык Лявон Баршчэўскі і сам аўтар. У кніжцы 128 старонак, выбраныя вершы з сямі кніг, а таксама новыя тэксты, якія пісаліся з 2020 года па сёння. Андрэй […]

Паэтычная сустрэча Войцеха Бановіча і Андрэя Хадановіча — відэапрэм’ера

7 верасня ў 18:00BY / 17:00PL у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-паказ творчага вечар кракаўскага паэта Войцеха Бановіча. Мадэратарам сустрэчы і перакладчыкам паэзіі Бановіча на беларускую мову выступіць паэт Андрэй Хадановіч. Войцех Бановіч у 2020 годзе быў госцем менскага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, таму […]

«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча

“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — […]

Літаратурныя сцэна Huchna Fest: Бахарэвіч, Плотка, Хадановіч

9 ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22) пройдзе літаратурна-музычны фестываль Huchna Fest. Уваход на ўсе падзеі вольны. Акрамя музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў з 13:00 да 17:00 на фестывалі працуе сцэна СучБелЛіта.