Навінка ў серыі “Паэты планеты” — выбраныя вершы Андрэя Хадановіча

У кніжнай серыі “Паэты планеты”, выхад якой аднавіла ў Беластоку выдавецтва Kamunikat, з’явіўся томік вершаў Андрэя Хадановіча. Укладаў кнігу адзін з заснавальнікаў серыі, перакладчык Лявон Баршчэўскі і сам аўтар.

фота з facebook.com

У кніжцы 128 старонак, выбраныя вершы з сямі кніг, а таксама новыя тэксты, якія пісаліся з 2020 года па сёння. Андрэй Хадановіч анансуе ў Facebook, што кніга будзе даступная ў Гданьску (Польшча) на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (22—24 верасня), а таксама ў кастрычніку на фестывалі “Прадмова” ў Варшаве, Вільні і Беластоку.