У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла кніга апавяданняў Гаўарда Філіпса Лаўкрафта “Іншыя Багі”. Пераклад здзейснілі сямёра перакладчыкаў, якія аб’ядналіся ў ініцыятыву BelRead, адрэдагаваў кнігу Андрэй Хадановіч. У Гаўарда Філіпса Лаўкрафта ёсць творы, якія даследчыкі аб’ядноўваюць у “Цыкл сноў”, — з яго і выбраныя апавяданні кнігі “Іншыя Багі”. Пісьменніка шануюць перадусім як […]
Tag: Андрэй Хадановіч
Дубавец у “Літаратурных зацемках” чытае альманах “Апостраф” — падкаст
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, “чыстая паэзія” Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя. Выпуск […]
Абвешчаны пераможцы Прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад
Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”. Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі. У журы […]
Хадановіч і Някляеў — у польскай анталогіі “Літаратура ў выгнанні”
Культурная ўстанова Willa Decjusza ў Кракаве выпусціла з друку анталогію “Literatura na uchodźstwie” (“Літаратура ў выгнанні”) — зборнік твораў пісьменнікаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны і знайшлі прытулак у Польшчы. Гадамі Willa Decjusza падтрымлівае творчых асоб, якія не могуць публікавацца і займацца творчай дзейнасцю ў сваіх краінах. Аўтары анталогіі […]
Незвычайныя адкрыцці Сяргея Дубаўца на Прэміі Шэрмана — падкаст
Сяргей Дубавец у новым выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб’ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чытаць пераклады […]
Новая кніга вершаў Мікіты Найдзёнава
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай “Праспект Нежалезнасці”. Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” (2015). Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч. “Праспект Нежалезнасці” — другі зборнік Мікіты Найдзёнава. Лірычны […]
Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце расказвае пра прачытанае ў альманаху “Апостраф”
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха “Апостраф”. Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]
Вершы пра Бучу ўганараваныя Прэміяй Арсенневай
На цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў, што прайшла ў Варшаве 24 траўня, журы прэміі імя Наталлі Арсенневай пераможцам абвясціла Сяргея Прылуцкага за кнігу паэзіі “Нічога нястрашнага”. Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі цяпер жыве ў Бучы пад Кіевам. У зборнік “Нічога нястрашнага” ўвайшлі вершы, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі […]
Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай, абвясціла кароткі спіс, які традыцыйна складаецца з трох пазіцый. У гэтым годзе ў доўгі спіс увайшло 10 кніг паэзіі. Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі: Сёлета ў журы – пяцёра майстроў, якія вызначаюць галоўную інтрыгу прэміі, […]
“Доўгая дарога дадому” — Хадановіч прачытае цыкл лекцый пра літаратуру
6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”. Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву. Цыкл лекцый, адрасаваных як беларусам, якія сёння жывуць ва Уроцлаве (і не толькі), так і палякам, якім практычна невядомая культура найбліжэйшых суседзяў. […]





