9 ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22) пройдзе літаратурна-музычны фестываль Huchna Fest. Уваход на ўсе падзеі вольны.
Акрамя музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў з 13:00 да 17:00 на фестывалі працуе сцэна СучБелЛіта:
- Паэтычныя выступы сучасных беларускіх паэтаў і паэтак
- Прэзентацыя кніг “Ператрус у музэі” і “Плошча Перамогі”. Альгерд Бахарэвіч і Андрэй Янушкевіч, мадэратар — Андрэй Хадановіч
- Прэзентацыя кнігі “Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine”. Алесь Плотка
- Прэзентацыя кнігі “Хлопчык і сьнег”. Альгерд Бахарэвіч і Андрэй Хадановіч, мадэратарка — Марына Казлоўская
- Кніжны стэнд Выдавецтва “Янушкевіч”
«Фэст аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра пра нашу Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную», — паведамляюць арганізатары.
Сачыць за падзеяй можна тут.