Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]
Tag: Алесь Аркуш
“Глінянага Вялеса” пасмяротна далі Юрыю Станкевічу
Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэміяй за 2023 год пасмяротна ўзнагароджаны празаік Юры Станкевіч за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру. Раней ніколі прэмія “Гліняны Вялес” не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам зрабілі выключэнне, піша радыё “Рацыя”. “Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць […]
Выйшаў новы зборнік прозы Алеся Аркуша
Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”. У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік […]
Алесь Аркуш у Вільні — 18 жніўня
У Вільні прэзентуюць кнігу Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода». Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў самым сэрцы горада.