5 лютага 2025 году ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачне працу літаратурная школа. Тэма першай сустрэчы — “ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча”. Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці […]
Tag: Максім Багдановіч
Выйшла новая кніга пра постаць Максіма Багдановіча
Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі” аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага. “Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і […]
У музеі Багдановіча – імпрэза да дня нараджэння паэта
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 9 снежня, калі спаўняецца 133 гады з нараджэння паэта, пройдзе святочная імпрэза “Светлыя згадкі…” Гэта будзе адначасова справаздача па праведзенай працы за год, і разам з тым святкаванне-канцэрт. З якімі здабыткамі прыйшлі да чарговай памятнай даты супрацоўнікі музея і аматары творчасці знакамітага пісьменніка? Цікавыя знаходкі […]
Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец у музеі Багдановіча
5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info. Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць […]
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — кніга супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”. Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы зборніка ёсць вынікам пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма […]
З’явілася грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ілюстраваная кніга пра род Багдановічаў. Гэтая вялікая і разгалінаваная фамілія бярэ пачатак ў Беларусі, на Ашмяншчыне і праз Літву, Эстонію ды Польшчу сягае ажно Казахстана. У выданні знаходзяцца архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў. […]
Самы любімы беларускі паэт — выпуск падкасту “Спіс на лета”
Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту” — Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае […]
27 ліпеня ў Ракуцёўшчыне пройдзе свята паэзіі
Музей Максіма Багдановіча запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні ў філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў. Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна, стала для Максіма Багдановіча месцам сілы і паэтычнага ўздыму. Творчы наробак двух летніх месяцаў, праведзеных на радзіме, – два цыклы вершаў і […]
Пакручасты лёс Арсенневай у новым відэа Хадановіча
У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэя Хадановіча расказвае пра паэтку, аўтарку гімна “Магутны Божа” Наталлю Арсенневу. А таксама пра тое, як паўплывалі на лёс і творчасць паэткі Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя. Гледачы відэа дазнаюцца:
Музей Багдановіча ўшаноўвае дзень памяці паэта
25 траўня 1917 года памёр класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. З гэтай нагоды Літаратурны музей Максіма Багдановіч праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці паэта. Так, 24-га траўня ў 12:00 адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў скверы каля Опернага тэатра ў Менску. А пазней, у 18:00 у музеі Міхал Бараноўскі […]