Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка ў інтэрв’ю для budzma.org сярод іншага расказала пра выдавецкія планы Беларускага інстытута навукі і мастацтва і анансавала з’яўленне кніжнай серыі “Спадчына БНР”, якую адкрые зборнік прац Антона Адамовіча. “Будзе запачаткаваная і новая кніжная серыя «Спадчына БНР». Яна пачнецца зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча. […]