Tag: Кніжны вырай

Больш за тыдзень працягнецца дзіцячы кніжны фэст у Кракаве

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі фестываль дзіцячай кнігі. Арганізатары фэсту — ініцыятыва “Кніжны вырай” — абацаюць майстар-класы, сустрэчы з пісьменнікамі і пісьменніцамі, тэатр, выставу, чытанні і многае іншае. Што чакае наведнікаў? Сены памяшкання, дзе будзе праходзіць фэст, аздобіць выстава твораў, створаных беларускімі мастакамі і мастачкамі. На ўласныя […]

Збор на выданне сусветнага бэстсэлера для дзяцей

Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая ўжо выдала пераклад комікса “Трымайся, Трусік!”, абвясціла збор сродкаў на выданне сусветнага бэстсэлер пра чалавечае цела. “Анатомія” створана пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам. Колькасць прададзеных асобнікаў “Анатоміі” Адама Кея разам з перакладамі на розныя мовы па ўсім свеце перавысіла мільён. “Мы […]

Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея

Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”. Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над […]

Комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі

Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар. Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг. Комікс апавядае гісторыю нараджэння […]