Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію
ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлета
адбудзецца 27 траўня 2026 году ў Новым Тэатры ў Варшаве.
Сёлета прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон. Гасцей вечара ў праграме чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта “Lity Taler”, кніжны кірмаш ад беларускіх выдаўцоў. Вядоўца цырымоніі – аўдыявыдаўца, акторка, дыктарка Крысціна Дробыш.
Мова імпрэзы: беларуская (для гасцей будуць даступныя праграмкі па-польску)

Як раней пісаў Bellit.info, у кароткі спіс увайшлі наступныя тры кнігі, уласна з якіх і будзе абраная найлепшая:
● Ігара Кулікова “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025)
● Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты” (Skaryna Press, 2025)
● Макса Шчура “Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025” (SayBeat, 2025)
Сёлета ў журы – пяць асобаў. Сярод публічных удзельнікаў:
Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка
Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца
Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
На кніжным кірмашы можна будзе набыць кнігі выдавецтваў “Янушкевіч”, “RozUM
Media”, “Studio Magenta”, “SayBeat”, “Tradycyja”, “Gutenberg Publisher”, “Połackija
Łabirynty”, кнігарні Новага Тэатра “Nowa Księgarnia”.
Калі: 27 траўня 2026 года (серада), 19:00
Дзе: Новы Тэатр у Варшаве (ul. Madalińskiego 10/16)
Уваход: вольны
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), "Estate of Vitaut Kipel", "Belarusian Charitable Trust" і "Fundacja Trzy Trąby".
Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV адкрытага конкурсу.






