Tag: Беларускі ПЭН

Ці мае вокладка быць большай за змест? Дубавец разважае пра кніжны дызайн у аўтарскім падкасце

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]

Выйшла беларуска-шведска-дацкая анталогія “Вершаабмен”

У межах праекта “verse X change”, які аб’яднаў беларускіх, дацкіх і шведскіх паэтаў і паэтак у серыі перакладчыцкіх майстэрняў, пабачыла свет супольная анталогія “Вершаабмен”. Падчас праекта аўтары і аўтаркі перакладалі вершы адно аднаго, не абавязкова ведаючы мову арыгіналу. Замест гэтага пераклады нараджаліся з размоваў, уважлівага чытання і ўзаемных тлумачэнняў. Анталогія аб’ядноўвае […]

Хто змагаецца за званне найлепшай публіцыстычнай працы?

Штогод прэмія імя Алеся Адамовіча звяртае ўвагу на тэксты і праекты тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні. Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці. Аўтар ці аўтарка найлепшай працы будзе ўганараваны званнем лаўрэата. Сёлета ў поўным спісе – 23 творы розных жанраў і формаў. […]

20 размоў пра кніжную вокладку – навінка па слядах Прэміі Анемпадыстава

Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Навінка выйшла ў выдавецтве “Połackija Łabirynty” і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую […]

На Прэмію Багушэвіча прэтэндуе падкаст “Літаратурныя зацемкі”

Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі кароткі спіс за 2025 год. У фінальны адбор увайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне. Сёлета кароткі спіс аб’яднаў вельмі розныя інтанацыі і формы: ад палявога […]

Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

27 траўня ў Новым тэатры ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай – адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі. Лаўрэатам прэміі 2026 году стаў Ігар Кулікоў з кнігай “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету. У кароткі […]

27 траўня ўручаць прэмію найлепшай паэтычнай кнізе

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымоніюўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлетаадбудзецца 27 траўня 2026 году ў Новым Тэатры ў Варшаве. Сёлета прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон. Гасцей вечара ў праграме чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта “Lity Taler”, […]

Названы доўгі спіс Прэміі Арсенневай. Пераможцу абвесцяць 27 траўня

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць доўгі спіс кніг,намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. З поўнага спісу прэтэндэнтаў журы адабрала дзесяць найлепшых. “2/3” – Фелікс Аксёнцаў (Hochroth, 2025)“Анатомія” – Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)“Нетутэйшая далечыня” – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)“Хроніка адмаўлення пустаты” – […]

Журы назвала доўгі спіс намінантаў на Прэмію Багушэвіча

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча сфармавала доўгі спіс з твораў, выдадзеных у 2025 годзе і намінаваных на конкурс прэміі. У дванаццатку ўвайшлі як кнігі, так і медыйныя праекты — падкасты, блогі і даследаванні, што прапануюць новыя перспектывы для вывучэння гістарычнай спадчыны і пашырэння беларускай культуры. З 24 твораў, уключаных у […]

Пісьменнікі Еўропы салідарызаваліся з беларускімі з прычыны няспыннага ціску — заява

Брусель, 15 красавіка 2026 г. Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers’ Council) выказвае салідарнасць з пісьменнікамі Беларусі і з нашай сяброўскай арганізацыяй. Мы таксама выказваем падтрымку заявам PEN International і Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў, якія звяртаюць увагу на ўзмацненне рэпрэсій супраць незалежнага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі. Узмацненне ціску на пісьменнікаў, […]