Іншыя навіны

На беларускую пераклалі кнігу сведкі нацызму Віктара Клемперэра

Выдавецтва “Вільма” выдала пераклад на беларускую мову кнігі нямецкага прафесара Віктара Клемперэра “LTI — нататкі філолага“, заснаванай на дзённіках, якія аўтар вёў падчас панавання нацызму. Кніга ўяўляе сабой даследаванне мовы нацыянал-сацыялістаў у нацысцкай Германіі. Кніга неўзабаве з’явіцца ў продажы на Kniger.by. Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык французскай […]

Працяг “Літаратурных зацемак” пра “вялікую віленскую сагу” Крысціны Сабаляўскайце — падкаст

Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з’яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі. […]

Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я

Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу “Калготкі” Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце. У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут Уладзімір Арлоў ды Уладзімір Пугач, Таццяна Заміроўская ды Ева Вежнавец і многія […]

Дзіцячы верш ад Янкі Купалы выпусцілі кніжкай-кардонкай

Выдавецтва “Вільма” выпусціла кнігу для дзяцей. Каляровая кніжка-кардонка для самых маленькіх змяшчае верш-забаўлянку “Бай” аўтарства класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Верш-песня пра Бая — гэта аўтарская апрацоўка трыдыцыйнай народнай забаўлянкі для дзяцей. Ілюстрацыі намалявала Ульяна Наўроцкая, мастацкая рэдактарка — Ганна Шчуко.  “Забаўлянка — ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклёру, — тлумачаць у выдавецтве, — Але […]

Абвешчаныя пераможцы Прэміі Цёткі

Сёння ў Познані, падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, адбылася цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае афармленне яе. У 2023 годзе ў літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі: Ева Вайтоўская за кнігу “Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2” (выдавецтва “Янушкевіч”, 2023) — з фармулёўкай “за смелую […]

Выйшаў каляндар са здымкамі культавага праекту Клінава

Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла каляндар на 2026 год з чорна-белымі фотаздымкамі, зробленымі ў Менску ў 2002–2005 гадах. Аўтар фота — беларускі мастак, фатограф і літаратар Артур Клінаў. Каляндар прысвечаны 20-годдзю ягонага праекту “Горад Сонца”, піша Будзьма. Як паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў інстаграме, каляндар выйшаў на беларускай і ангельскай мовах, каштуе 21 рубель.  “Горад СОНца” — праект Артура […]

Стартаваў продаж бэстсэлера пра вайну ва Украіне

Выдавецтва “Янушкевіч” абвясціла пра пачатак продажаў беларускага перакладу найноўшага рамана вядомага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”. Пераклад на беларускую здзейсніла Кацярына Маціеўская. Каніга ўжо даступная для чытачоў у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве, а таксама навінку можна замовіць праз сайт з дастаўкай у многія краіны свету Knihauka.com. “Нуль” — гэта выбуховая […]

Журы конкурсу “Экслібрыс” абвясціла пераможцаў

Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, падвёў вынікі.  У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя. Адметнасць сезону […]

Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху

Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны “Жырандоля” (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў. Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Васіля Дэбіша, Уладзіміра Лебедзева, Генадзя Мішчука, Наталлі Несцярук, Сцяпана Нефідовіча, Аляксандра Рызо, Уладзіміра Турава. У раздзеле “Проза” апублікаваныя Галіна Гедзік, Вадзім […]

Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast […]