Іншыя навіны

Адкрытая перадзамова на новы пераклад “Хобіта”

Ініцыятары серыі “Кніжны рысь” абвесцілі папярэднюю замову на новы пераклад “Хобіта” Дж. Р. Толкіна і запрашаюць запоўніць адмысловую форму на сайце hobit.by, каб атрымаць кнігу па найбольш выгаднай цане. Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў Франц Корзун (у ягоным перакладчыцкім даробку “Паліяна” Элінор Х. Потэр і “Лісты Круцяля” Клайва Стэйплза […]

Славацкі раман пра Падляшша выходзіць па-беларуску — перадзаказ

Выдавецтва “Тэхналогія” адкрыла перадзамову на раман славацкай пісьменніцы Алены Сабухавай “Шаптухі” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла твор па-беларуску Кацярына Квалеўская-Ахматава. Раман “Шаптухі” (Šeptuchy) пісьменніцы і сцэнарысткі Алены Сабухавай (Alena Sabuchová) выйшаў у 2019 годзе і атрымаў галоўную літаратурную прэмію Славаччыны ў галіне прозы — Anasoft litera. Анатацыя: “Таямнічы, чароўны свет […]

“Папяровы голем” Бахарэвіча ўвосень выйдзе па-нямецку

Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]

“Казкі на вакацыі” — Такінданг і Камоцкі ажывілі казкі Уладзіміра Дубоўкі (відэа)

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў робіць школьнікам і бацькам падарунак на летнія вакацыі. Для вас мы падрыхтавалі цыкл анімацыйных фільмаў паводле казак Уладзіміра Дубоўкі, напісаных у апошнія гады яго жыцця. Глядзець першы выпуск “Казак на вакацыі” можна проста цяпер. Казкі народаў свету, апрацаваныя ў вершах Уладзімірам Дубоўкам, музыка і паэт Алесь […]

Беларускія выдаўцы сталі лаўрэатамі міжнароднай прэміі

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) назвала лаўрэатаў штогадовай прэміі Prix Voltaire. Сёлета імі сталі беларускія выдаўцы Дзмітрый Строцаў (hochroth Minsk) і Надзея Кандрусевіч (Koska), паведамляе Беларускі ПЭН са спасылкай на Internationalpublishers.org. Імёны лаўрэатаў былі названыя 2 чэрвеня на Сусветным форуме свабоды слова (World Expression Forum) у нарвежскім Лілехамеры. Выдаўцоў узнагародзілі за […]

Перавыдалі ўспаміны пра 95-ы год у гісторыі Беларусі

Фонд “Камунікат” выдаў кнігу ўспамінаў беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”. Гэта трэцяе па ліку, дапоўненае выданне кнігі, якая ўпершыню выходзіла ў 2015 годзе, паведамляе Kamunikat.org. У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў апазіцыі БНФ у Авальнай залі Дому […]

Сяргей Дубавец разбірае ў падкасце кнігу Барыса Пятровіча

У чарговым выпуску падкаст-праекту “Літаратурныя зацемкі” пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новай кнігі Барыса Пятровіча “Цнота на потым”, якая пабачыла свет у красавіку ў выдавецтве фонда “Камунікат”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Мне ўвесь час здаецца, што гэты сьвет вакол нас […]

Выйшаў музычны альбом на вершы габрэйскіх паэтаў Беларусі

30 траўня выйшаў музычны альбом, заснаваны на вершах габрэйскіх паэтаў Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове XX стагоддзя. Кружэлка, кампазіцыі для якой стварылі сямёра сучасных беларускіх выканаўцаў, называецца Yiddish Veršes. Праект Yiddish Veršes ініцыяваны Цэнтрам беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato. Яго мэта — […]

Да 1 ліпеня можна падаць тэксты для публікацыі ў “Запісах БІНіМ”

Беларускі інстытут навукі і мастацтва абвяшчае збор тэкстаў для публікацыі ў наступным нумары альманаха “Запісы БІНіМ”. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў — 1 ліпеня 2025 году. “Шаноўныя аўтары, да 1 ліпеня яшчэ прымаюцца для публікацыі тэксты ў сёлетні альманах “Запісы БІНіМ” — найстарэйшае выданьне, прысьвечанае беларускай гісторыі, культуры й сучаснасьці ў […]

Раман “Шалом” Артура Клінава перавыдалі ў новай рэдакцыі

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла другое выданне рамана “Шалом” мастака і пісьменніка Артура Клінава. Кніга выходзіла ў 2010 годзе і ўвайшла ў шорт-ліст Прэміі Гедройця. Цяпер раман надрукаваны ў новай рэдакцыі. Анатацыя: Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце […]