Вячорка Вінцук (Валянцін) Рыгоравіч (нар. 7.7.1961, Брэст). Мовазнаўца, перакладчык, палітык. Сябра СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук (1986). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ, 1990–1994). У 1990–1999 гг. выкладчык гісторыі і культуры беларускай мовы ў […]
Іншыя навіны
Вяршынін Мікалай
Вяршынін Мікалай Пятровіч (20.5.1940, Чэрвень, Мінская вобл. – ?.11.2009, Мінск) Паэт. У дзяцінстве з бацькамі пелаехаў у Рудзенскі раён. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў перабраўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у памежных войскай. Закончыў […]
Вясёлы Касьян
Вясёлы Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч, 1886, альбо 1891, в. Губы, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 1916 (афіц. 8.9.1917)). Пісьменнік, драматург. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Закончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Афіцэр расійскай арміі, прапаршчык, […]
Вярыга-Дарэўскі Арцём
Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (23.11.1816, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя — 1884, Іркуцк). Паэт, драматург, даследчык фальклору. Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава […]
Вярцінскі Анатоль
Вярцінскі Анатоль Ільіч (18.11.1931, в. Дзямешкава, Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 21.4.2022, Мінск). Паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1964 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у […]
Вярба Мікола
Вярба Мікола (сапр. Сільвановіч Мікола, 9.4.1917, в. Верадова, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1975, Вініпег, Манітоба, Канада). Паэт, празаік, публіцыст, мастак, філятэліст. У час Другой сусветнай вайны быў канцылярыстам у беларускай адміністрацыі ў Маладзечне. Сябра Беларускай народнай самапомачы, Беларускага культурнага згуртавання. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў […]
Вярба Вера
Вярба Вера, сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна. (14.1.1942, в. Высокі Гарадзец, Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 15.7.2012, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1964 г. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). У 1969—1971 гг. працавала ў аддзеле прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па друку, у 1972—1977 гг. […]
Вялюгін Анатоль
Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч (27.12.1923, в. Машканы, Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 24.10.1994, Мінск). Паэт, перакладчык, кінасцэнарыст. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сям’і фельчара. У 1939—1940 гг. будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”. З верасня 1941 г. вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У […]
Вышынскі Міхась
Вышынскі Міхась Антонавіч (27.1.1940, Мінск — 18.1.1996, в. Айнаравічы, Мінская вобл.). Празаік, крытык. Сябра СП з 1970 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнічаў на Брэстчыне […]
Вылінскі Андрэй
Вылінскі Андрэй (нар. 1987, г. Бар, Вінніцкая вобл.). Перакладчык. Закончыў філалагічны факультэт і магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Перакладае з ангельскай (Тэд Х’юз, Ўолес Стывенс, Роберт Крылі, Рычард Бротыган), украінскай (Астап Слівінскі, Грыцько Чубай, Васіль Стус, Сяргей Жадан) і з польскай (Марцін […]