“Чараўнік Краіны Оз” выйшаў па-беларуску

Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову класікі амерыканскай дзіцячай літаратуры — казачнай аповесці Лаймэна Фрэнка Баўма “Чараўнік Краіны Оз”, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе.

Твор на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік, а надрукавала выдавецтва “Тэхналогія”.

Багата аздобленую кнігу выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”. Першыя раздзелы перакладу Сярж Мядзведзеў публікаваў яшчэ ў 2012 годзе для дзіцячага нумару інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Кнігу можна набыць на сайце выдавецтва “Тэхналогія”.